Міністрам аховы здароўя прызначаны Уладзімір Каранік.
Уладзімір Каранік. Фота Minsknews.by
Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. З 1996 па 2011 г. працаваў на розных пасадах у РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.
З 2011 года займаў пасаду галоўнага доктара Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
Яго папярэднік на пасадзе міністра Валер Малашка быў прызначаны ў студзені 2017 года.