11.06.2019 / 12:45

Затрыманаму Андрэю Уцюрыну знайшлі замену 7

Намеснікам сакратара Рады бяспекі прызначаны 42-гадовы Аляксандр Рахманаў. Раней ён быў начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Пасада ў Радзе бяспекі вызвалілася пасля затрымання Андрэя Уцюрына.

Чытайце. КДБ: Уцюрын затрыманы пры атрыманні $149 тысяч ад расіян

Аляксандр Рахманаў

Нарадзіўся 25 ліпеня 1976 года на Віцебшчыне. Скончыў БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства» (1998).

У 1998-2000 працаваў у Віцебску ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, з 2000 года па 2004 год працаваў у пракуратуры Брэсцкай вобласці. Пазней служыў у міліцыі, дзе ажыццяўляў ведамасны кантроль за расследаваннем крымінальных спраў. Апошняя пасада ў сістэме МУС — намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама, начальнік папярэдняга расследавання.

У 2007—2012 працаваў у Радзе бяспекі, дзе займаўся распрацоўкай заканадаўства.

У 2012-2017 узначальваў брэсцкае ўпраўленне Следчага камітэта.

NN.by

2
Vadzim84 / Адказаць
11.06.2019 / 12:58
Рабацяга, ні дня на зямлі
2
mikola ramanau / Адказаць
11.06.2019 / 13:05
Dobrae vyznaczenne ! Pospehu i kab bole *zlavili* !
1
Свободный / Адказаць
11.06.2019 / 13:55
Ну я за них всех так рад все на звучащих должностях и за в тысячах не то что моя мама от...ачила месяц ноо так как ч отауска то получила на платежи и хлеб с водой а так я зв всех их рад!!!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру