11.06.2019 / 12:49

Лукашэнка даручыў Качанавай разабрацца з Белгідраметам: Трэба ці разганяць, або прыводзіць у пачуцці 10

Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі прэзідэнта разабрацца з працай Белгідрамета. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы агучыў сёння, даючы згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае БелТА.

Закранаючы становішча спраў у рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка закрануў сітуацыю ў сферы сельскай гаспадаркі. Ён выказаў надзею, што ўмовы надвор'я будуць спрыяць высокай ураджайнасці, у той жа час заўважыў, што Беларусі ў гэтым плане не заўсёды шанцуе. Узніклі ў кіраўніка дзяржавы і пытанні да працы Белгідраметцэнтра. На яго думку, гэтая структура не ў поўнай меры спраўляецца са сваімі абавязкамі.

«З імі трэба нешта рабіць: іх трэба ці разганяць, або прыводзіць у пачуцці. У лепшым у нейкі дзень на 50-70% дакладнасць прагнозу надвор'я. Нам такі Гідраметцэнтр не патрэбны, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Я ўжо арыентуюся на ваенных, якія бачаць у рэальным часе надвор'е, падкажуць, дзе ідуць дажджы па рэспубліцы і што будзе ў бліжэйшыя 12 гадзін. Амаль на 100% даюць дакладны прагноз, праўда, кароткі. Мы павінны ведаць, што адбываецца, што будзе заўтра, паслязаўтра, каб арыентавацца».

2
LitvinM / Адказаць
11.06.2019 / 12:58
Што, трэба каб надвор'е навучылісь мяняць па загадзе
0
Northbelarusan / Адказаць
11.06.2019 / 14:30
LitvinM, правільна “на загад”.
0
Inav / Адказаць
11.06.2019 / 15:10
Суш, залевы, замаразкі, вятрыска ва ўсім вінаваты Белгідрамет, нам такі Белгідрамет не трэба.Наконт прагнозу надвор'я тэлефануйце Лукашэнку, ён усё ведае.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру