11.06.2019 / 13:12

Лукашэнка: Народ не памірае ад любові да нас 12

Фота Дзмітрыя Брушко

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, даючы згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, піша БелТА.

«Шмат разоў казаў: кампартыі няма, мужыкі. Мы за ўсё адказваем, то бок вы. І дзве перадвыбарчыя кампаніі на вашых плячах. Калі ласка, забяспечце годнае правядзенне гэтых кампаній, каб камар носа не падтачыў. У нас для гэтага ёсць усё. Мы не ахці якія вялікія.

І я разумею, і вы разумееце, што ўжо не памірае народ ад любові да нас.

Але народ выдатна разумее, што цяпер дзеючая ў Беларусі ўлада — гэта адзіная нейкая ўнікальная з'ява, не толькі на постсавецкай прасторы, дзе мы ўсе звернутыя да народа. Што мы людзям не зрабілі, каб яны нас не падтрымлівалі? Усё зрабілі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён падкрэсліў, што дабрабыт чалавека залежыць не толькі ад улады, але і ад жадання кожнага грамадзяніна працаваць дзеля годнага жыцця.

«Давайце хоць пяцьдзясят на пяцьдзясят: 50% за намі — утрыманне вашай сям'і і вас, а 50% — самі варушыцеся. Але трэба адкрыта і шчыра пра гэта казаць, — падкрэсліў Лукашэнка. — І падышоўшы да гэтых кампаній, іх трэба годна правесці. Не дапускайце хамства ў адносінах да людзей, бо шмат скаргаў. Не трэба іх адштурхоўваць. Іншага народа няма, і не такі ўжо дрэнны ў нас народ. Трэба з імі працаваць».

1
Уладімір / Адказаць
11.06.2019 / 13:21
"І я разумею, і вы разумееце, што ўжо не памірае народ ад любові да нас." Чыстую праўду кажа! Таму МУС  узначаліў спецпрызначэнец асецін Караеў...


https://nn.by/?c=ar&i=232001
1
Літовец / Адказаць
11.06.2019 / 13:24
Абмяжуйце дзяржаўны сектар хоць бы да 50%, дынаўаўры
Вы не эффектыўныя.
Сярэднія заробкі насельніцтва - найменьшыя ў рэгіёне.

0
bugaga / Адказаць
11.06.2019 / 13:36
шмат чаго нарабіў, как НЕ падтрымалі!!!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру