11.06.2019 / 14:51

Лукашэнка: У мяне 50 авечак 18

Узгадняючы ў аўторак кіраўнікоў мясцовых органаў улады, Лукашэнка адзначыў, што раней даручаў развіваць у сельскай гаспадарцы новыя напрамкі і выпускаць запатрабаваную на рынку прадукцыю. Напрыклад, у Беларусі можна было б заняцца авечкагадоўляй, паведамляе яго прэс-служба.

«Мне ўрад піша — ну проста брыдка чытаць. Добра, я б не разумеў у гэтым нічога: можна было б адпіску гэтую трываць. Да 2025 года яны дададуць 133% авечак.

Гэта значыць, авечкагадоўля будзе ў нас, мы будзем авечак разводзіць. Гэта воўна, гэта аўчына, гэта бараніна. Нібы на рынку запатрабавана. Ну, карацей, будзем разводзіць гэтых авечак. Так, а што такое 33% да 2025 года? Гэта сёння адна авечка, а заўтра будзе адна і тры дзясятыя авечкі. Ну што гэта за тэмпы?» — абурыўся ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за працу трэба брацца сур'ёзна, тым больш у гэтым напрамку ёсць перспектывы. «Паглядзіце, колькі ўгоддзяў у нас пустуе, нават у Магілёўскай вобласці. Я не кажу ніжэй, на Прыпяці, да цэнтра, на захадзе, Нёман, Прыпяць. Поймы не занятыя. Часам ляціш — шкада становіцца пустуючых земляў. Недзе бліжэй да поймаў можам будаваць лёгкія навесы і ўтрымліваць гэтых авечак, — прапанаваў Лукашэнка. — Я ў гэтым пераканаўся асабіста.

У мяне іх, напэўна, цяпер штук пяцьдзясят. Раздаю людзям, дзяваць няма куды. Якія там выдаткі? Раніцай пойдзеш, накосіш за паўгадзіны травы, завязеш — і ім досыць. На пашу ходзяць ці ў лясок запусціў іх, яны ў гэтым лесе сядзяць у спёку».

NN.by

3
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
11.06.2019 / 14:53
У яго іх дзевяць с паловай мільёнаў
2
Алесь / Адказаць
11.06.2019 / 14:57
Такі талковы старшыня калгаса прападае...
2
Туш / Адказаць
11.06.2019 / 15:02
Авечак у Беларусі вельмі шмат. Асабліва шмат авечак, якія мараць пра сыцыяльную дзяржаву і па пяццот. Але авечкі на тое і авечкі, каб іх стрыгчы і пасці. Іклаў у іх усё роўна няма, характар памяркоўны, пакладзісты, а значыць адпор яны не дадуць і абараніць свае жаданні і мары ня могуць. Каб неяк выжыць, прыходзіцца авечкам круціцца па жыцці і займацца ўсялякай лухтой, кшталту фальсіфікацыяў выбараў на карысць пастуха. Некаторыя бараны могуць стаць на абарону пастуха, бо як вядома, новае бараны ня любяць.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру