Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Прызначаючы Юрыя Караева на пасаду кіраўніка МУС, Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб ён быў цвёрдым, рашучым, у меру жорсткім і разам з тым паважаў людзей.

«Той, хто заслугоўвае, каб яго падтрымалі і нават п'янага дадому адвезлі — так трэба і зрабіць. Той, хто заслугоўвае па мазгаўні або па мордзе, — павінен атрымаць. Усё павінна быць сумленна і справядліва», — сказаў Лукашэнка.

«Гэта ваш прынцып працы і дысцыпліна. Адзінае, я вас проста прашу: не заседжвацца на месцы тут, у Мінску. Больш бывайце ў падраздзяленнях. Абавязкова трэба пабыць ва ўсіх абласных упраўленнях унутраных спраў. Ну і ў гарадах — буйных, раённых», — цытуе словы кіраўніка краіны яго прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0