11.06.2019 / 23:36

Поўныя нулі. Зборная Беларусі прайграла яшчэ і Паўночнай Ірландыі ВІДЭА 11

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правяла чацвёрты адборачны матч да Еўра-2020. І зноў саступіла — на гэты раз зборнай Паўночнай Ірландыі. Лік 0:1.

З прычыны Еўрапейскіх гульняў матч праходзіў у Барысаве, а не на стадыёне «Дынама» ў Мінску. Паглядзець на гульню зборнай на «Барысаў-Арэне» прыйшло каля чатырох тысяч чалавек, сярод якіх некалькі соцень замежных фанатаў.

Фота Ягора Хаванскага

Пасля паразы ад зборнай Германіі Ігар Крывушэнка зрабіў чатыры змены ў стартавым складзе зборнай Беларусі — у афіцыйных матчах дэбютаваў форвард Яўген Шыкаўка. Але гэта амаль не паўплывала на малюнак гульні гаспадароў — панылая гульня з мінімумам небяспечных момантаў у першым тайме. 

Фота: uefa.com

У другім тайме стала крыху больш вострых момантаў ля варот абедзвюх каманд, адзін з якіх у выніку прывёў да гола паўночных ірландцаў — на 86-й хвіліне адзначыўся Пэдзі МакНэйр. 

Фінальны свісток зафіксаваў чацвёртую паразу беларусаў у адборы. Дагэтуль у нашых была буйная гасцявая параза ад Нідэрландаў (0:4), мінімальная — ад Паўночнай Ірландыі (1:2), а ў мінулую суботу беларусы ў Барысаве саступілі немцам (0:2).

У паралельным матчы зборная Германіі ў Майнцы знішчыла эстонцаў з лікам 8:0. Цяпер расклад у нашай групе наступны: Паўночная Ірландыя — 12 (4 гульні), Германія — 9 (3), Нідэрланды — 3 (2), Беларусь — 0, Эстонія — 0.

Цяпер у беларусаў застаўся адзіны шанец патрапіць на Еўра-2020 — праз міні-турнір для пераможцаў турніру Лігі нацый у дывізіёне D.

Для гэтага трэба ў сакавіку наступнага года ў гасцях перамагчы Грузію, а потым пераможцу матча Косава — Паўночная Македонія. Праўда, два матчы давядзецца гуляць у гасцях. 

NN.by

3
Дзядзька / Адказаць
11.06.2019 / 23:56
Сорамна так гуляць!
2
Грязный Гарри / Адказаць
12.06.2019 / 00:10
Кто-то думал,что потомки потерпевших и нытиков в третьем поколении одолеют наследников бойцов Ольстера и Белфаста? Разруха у нас в головах,в том числе и футбольных.Счет по игре.Я смотрел.Криушенко.сбривай усы.Или "усы" сбреют тебя....)))
12
Правда / Адказаць
12.06.2019 / 00:23
Ничего страшного ещё есть шанс)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру