11.06.2019 / 16:09

Зяленскі звольніў 15 губернатараў 4

Украінская праўда

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адправіў у адстаўку 15 кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

«Сёння паступіла першая частка прадстаўленняў аб звальненні кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацый», - заявіў на брыфінгу намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Руслан Рабашапка.

Ён удакладніў, што ў адстаўку адпраўленыя кіраўнікі Чарнігаўскай, Хмяльніцкай, Херсонскай, Цярнопальскай, Сумскай, Палтаўскай, Адэскай, Мікалаеўскай, Львоўскай, Кіраваградскай, Кіеўскай, Івана-Франкоўскай, Запарожскай, Закарпацкай і Валынскай абласцей.

Раней прэс-сакратар Зяленскага Юлія Мендэль заяўляла, што прэзідэнт лічыць неабходным замяніць усіх губернатараў.

NN.by

6
Szcz / Адказаць
11.06.2019 / 16:24
Осталось их посадить и конфисковать все имущество, в т.ч. у жен и детей.
10
Realist / Адказаць
11.06.2019 / 16:42
Я думаў, што адзін Зяленскі будзе гады два круціць галавой, нібы грак на веснавой ральлі, пакуль збольшага ўцяміць, дзе што робіцца ва Ўкраіне. Але, відаць, такіх гракоў наляціць на краіну цэлая чарада... Баюся, каб канчаткова не задзяўблі...
5
bane / Адказаць
11.06.2019 / 17:30
дзеж пан "Зе" знойдзе столькі "кловунаў" каб пасадзіць у Губернатарскія фатэлі ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру