11.06.2019 / 17:25

Расійскі навукоўца плануе правесці небяспечны эксперымент са зменай генаў у дзяцей 12

Біёлаг з Расіі Дзяніс Рэбікаў заявіў пра свае намеры паўтарыць эксперымент з рэдагаваннем генома ў дзяцей. Раней навуковая супольнасць асудзіла кітайскага спецыяліста, які без дазволу выдаліў адзін з генаў у двух эмбрыёнаў чалавека, піша Nature.

У канцы 2018 кітайскі біёлаг Хе Цзянькуй заявіў пра нараджэнне першых дзяцей са змененым геномам. З дапамогай методыкі CRISPR Цзянькуй выдаліў у двух эмбрыёнаў ген CCR5, што, паводле яго слоў, зрабіла дзяўчынак-блізнят устойлівымі да ВІЧ.

Як і кітайскі калега Хе Цзянькуй, Рэбікаў плануе адключыць ген CCR5. Самі эксперыментальныя эмбрыёны будуць падсаджаныя ВІЧ-пазітыўным жанчынам, якія не рэагуюць на стандартную ў выпадку цяжарнасці тэрапію.

Навукоўцы ў Расіі плануюць падысці да эксперыменту больш адкрыта, чым кітайцы, якія паведамілі пра вынікі толькі пасля таго, як дзеці нарадзіліся.

Навуковая супольнасць лічыць такія эксперыменты не зусім этычнымі: нельга проста ўзяць і падсадзіць жанчыне адрэдагаваны эмбрыён, нават калі яна згодная. Калі дзіця народзіцца і вырасце, генетычныя змены будуць перададзеныя наступным пакаленням — гэта сур'ёзнае ўмяшанне, якое ў біялогіі называецца змяненнем зародкавай лініі.

Асцярогі таксама звязаны і з тым, што тэхналогія можа выклікаць у эмбрыёна непрадбачаныя мутацыі.

«Я думаю, што я досыць звар'яцелы для таго, каб зрабіць гэта», — распавёў Рэбікаў часопісу Nature.

NN.by

23
Вадзім / Адказаць
11.06.2019 / 17:40
Я падтрымліваю рэдагаванне чалавечага генома.

Хочуць людзі, ці не, яны ўжо ўмяшаліся ў эвалюцыю, разьвіўшы медыцыну.

Людзі пачалі лекаваць вельмі шмат хваробаў і вельмі шмат людзей, якія раней бы ня мелі шанцаў выжыць, выжываюць і нараджаюць нашчадкаў.

Людзі адабралі ў эвалюцыі яе інструмент - раннюю сьмерць і пазбавілі эвалюцыю магчымасьці рабіць сваю работу па адаптацыі віда і выбракоўцы генаў. Таму падабаецца гэта, ці не, а давядзецца гэткую работу рабіць самім.
Штопраўда, спосаб будзе больш гуманны - замест зьнішчэння хваробамі дзяцей, самі дзеці будуць мадыфікаваныя.

А на прыроду разьлічваць ужо позна. Ня трэба тады было і медыцыну паднімаць.
22
AQUARIUS / Адказаць
11.06.2019 / 17:47
Почему его ещё не утилизировали?
9
maha / Адказаць
11.06.2019 / 18:14
Кітайцам і рускім законы і этыка навуковая не пісана. Пладовых мушак з рэдагаваным геномам трымаюць у такіх умовах, каб яны не размнажаліся ў прыродзе, бо адзін трансгенны від можа змяніць усю прыроду. а тут давайце адрэдактуем чалавека і пляваць, што можа быць бесчалавечны эксперымент над новым чалавекам,  або можа быць і бесчалавечны эксперымент над усім чалавечым відам. 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру