11.06.2019 / 17:14

Закрылі справу супраць журналіста «Медузы» Галунова, якому паліцэйскія падкінулі наркотыкі дапоўнена 17

МУС Расіі прыняло рашэнне спыніць крымінальны пераслед журналіста Івана Галунова ў сувязі з недаказанасцю яго віны. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў, перадае РИА Новости.

Абвінавачванні з Галунова знятыя, ён будзе вызвалены з-пад хатняга арышту 11 чэрвеня, дадаў кіраўнік МУС.

Калакольцаў таксама адзначыў, што матэрыялы расследавання з падраздзялення ўласнай бяспекі па гэтай справе накіраваныя ў Следчы камітэт. Паліцэйскія, якія затрымлівалі Галунова, на час праверкі адхіленыя ад працы.

Таксама міністр паабяцаў хадайнічаць перад Уладзімірам Пуціным аб звальненні генерал-маёра паліцыі Андрэя Пучкова.

Журналіста «Медузы» Івана Галунова затрымалі 6 чэрвеня па падазрэнні ў збыце наркотыкаў. Рашэннем суда 8 чэрвеня Галунова змясцілі пад хатні арышт. Журналіст на пасяджэнні суда распавёў, што яму паступалі пагрозы пры падрыхтоўцы расследавання пра рынак пахавальных паслуг.

Затрыманне журналіста выклікала грамадскі рэзананс і салідарнасць журналісцкай супольнасці ў Расіі.

NN.by

93
Матёрый / Адказаць
11.06.2019 / 17:20
Кто это?! Какой канал не включи везде про него. Наверно уважаемый человек на районе.
107
Матёрый / Адказаць
11.06.2019 / 17:22
Дискриминация. Таких как он в тюрмах тысячи. Почему именно его выпустили. Хорошо проставился?!
4
Яўген Знарок / Адказаць
11.06.2019 / 17:36
Салідарнасць была і застаецца самым моцным сродкам супраць аўтарытарызму.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру