11.06.2019 / 17:51

У саборы Нотр-Дам адслужаць першую пасля пажару імшу

У саборы Нотр-Дам у Парыжы адслужаць першую імшу пасля пажару, які знішчыў шпіль культавага збудавання. Імшу з удзелам невялікай колькасці парафіян будзе праводзіць арцыбіскуп Парыжа Мішэль Апеціт вечарам у суботу, 15 чэрвеня, перадае AFP.

Вячэрняя служба адбудзецца ў бакавой капліцы з абмежаванай колькасцю наведвальнікаў па меркаваннях бяспекі. Чакаецца ўдзел усяго 20 чалавек.

Імша будзе транслявацца ў жывым эфіры тэлебачання, каб у ёй маглі ўдзельнічаць каталікі з усёй Францыі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру