11.06.2019 / 19:54

Падслухана. Парэж яшчэ сала 2

Дурнаваты Пятрок разам з сябрам наняўся ў заробкі да мясцовай дачніцы.Падправілі павалены плот. Селі піць магарыч. Гаспадыня не пакрыўдзіла: самагонку паставіла моцную, а ўжо закуска — Пятрок такой і на Пасху не бачыў. Харошая жанчына, і пры грашах — пенсію палучае. Ля стала вунь як завіхаецца! А Пятрок за рукі яе хапае і крычыць на ўсю хату: «Любка, я хачу табе нешта сказаць, Любка, я хачу табе нешта сказаць!»

— Ну, дык кажы ўжо! — не сцярпела кабета.

— Я на вушка, — інтрыгуе Пятрок і нахіліўшыся, натхнёна шэпча, — Любка, парэж яшчэ сала.

3
ugo / Адказаць
12.06.2019 / 10:04
Чаму "парэж", а не "падрэж"? А так атрымлiваецца, што сала на стале зусiм не было? Толькi агуркамi закусвалi?
0
mikola ramanau / Адказаць
17.06.2019 / 13:09
Zgodzen ! Spaczatku-SALA....potym usio *astatnjae*...............
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру