11.06.2019 / 19:27

Супадзенне, але 20 гадоў запар міністрамі ўнутраных спраў становяцца толькі тыя, хто нарадзіўся па-за межамі Беларусі 34

Міністрам унутраных спраў прызначаны ўраджэнец Паўночнай Асеціі Юрый Караеў.

Чытайце: Пяць фактаў пра новага міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева

«А беларуса не знайшлося?», «Няўжо няма кандыдатаў на пасаду з Беларусі?», «То з Украіны, то з Расіі. Беларусаў нельга прызначаць на гэту пасаду?» — вось як гучаць тры самыя папулярныя каментары на форумах Tut.by да навіны пра яго прызначэнне.

Караеў трапіў на тэрыторыю цяперашняй Беларусі яшчэ за савецкімі часамі. Караеў — паўнавартасны грамадзянін Беларусі, няма ніякіх забаронаў ці абмежаванняў на яго знаходжанне на ўплывовай пасадзе.

Чаму тады ўзнікаюць пытанні?

Справа ў тым, што Караеў — пяты запар кіраўнік самай магутнай сілавой структуры, народжаны па-за межамі Беларусі.

Гэта можна лічыць супадзенне, але з 1999 года не было ніводнага міністра ўнутраных спраў, у якога месцам нараджэння ў пашпарце была б пазначана Беларусь.

Юрый Сівакоў (1999-2000) родам з расійскага Сахаліна. Вучыўся на Далёкім Усходзе. У Беларусь трапіў на службу, так і застаўся.

Уладзімір Навумаў (2000-2009) гаварыў з беларускім акцэнтам, але быў ураджэнцам Смаленшчыны.

Анатоль Куляшоў (2009-2012) хоць і вырас у Чашніцкім раёне, быў народжаны на тэрыторыі цяперашняга Азербайджана.

Ігар Шуневіч (2012-2019) нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Луганскай вобласці Украіны.

Нарэшце, Юрый Караеў — ураджэнец Паўночнай Асеціі.

З юрыдычнага пункту гледжання месца нараджэння мае значэнне толькі ў адной сітуацыі. Быць прэзідэнтам дзяржавы можа толькі грамадзянін Беларусі ад нараджэння.

Браніслаў Юрэвіч

4
Axel Justas / Адказаць
11.06.2019 / 19:36
Ды ці супадзенне? Свой бы можа яшчэ падумаў лішні раз перад тым як землякоў дубіналам лячыць, а для гэтай навалачы такой праблемы няма. Стары метад, савецкая армія таксама служыць куды падалей пасылала, каб па прыказе стралялі па людзях не раздумваючы.
3
Theophrastus bombastus / Адказаць
11.06.2019 / 19:42
один цыган подлянки боится?
133
хамса / Адказаць
11.06.2019 / 19:43
Рэд., ды задзяўблі вы ўжо насамрэч.. 'нарадзіўся па-за межамі Беларусі'.. і што? гэта паказчык чаго? нарадзіцца - гэта ўсяго імгненне (калі нарадзіўся ў самалёце, то што - і на зямлю спускацца нельга? жыві ў самалёце?) куды больш важна, дзе чалавек жыў потым.. а самае важнае - хто яго продкі
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру