12.06.2019 / 10:16

Былы кіраўнік ІАЦ Аляксей Дзербін уладкаваўся ў МДЛУ «прарэктарам па інтэрнацыяналізацыі» 6

Як вынікае з інфармацыі ў раздзеле «рэктарат» на сайце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, у кіраўніцтве ВНУ з'явіўся прарэктар «па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі».

Пасаду заняў былы начальнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Аляксей Дзербін. 

Аляксей Дзербін справа.

Не так даўно ІАЦ як інстытут быў скасаваны, а ягоныя функцыі перайшлі да новастворанага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў на чале з саўбезаўцам Алегам Макаравым. 

А як жа Дзербін апынуўся ў МДЛУ і чым будзе займацца? Пра гэта ён расказаў «Нашай Ніве». 

«Планаў шмат, дзякуй за ўвагу. Як я тут апынуўся? Як і ўсе астатнія апынаюцца на пасадах. Зацікавіла мяне гэтая пасада.

Я валодаю некалькімі замежнымі мовамі, таму не бачу праблем. Якімі канкрэтна? Англійскай і польскай. А інтэрнацыяналізацыя адукацыі азначае развіццё міжнародных сувязяў», — патлумачыў Дзербін.

АЯ

0
LitvinM / Адказаць
12.06.2019 / 10:40
У сэнсе - Інтэрнаціянал будуваць будзе ?
0
Васіль / Адказаць
12.06.2019 / 10:50
Паставілі Дзербіна туркменаў вербаваць )))
0
NavuchencaBK / Адказаць
12.06.2019 / 12:17
То бок па выніках папярэдняе нібы працы вырашана, дзе ён будзе найбольш карысны.
Ін'яз з ягонае цягай да замежжа і вольнадумствам, якое аплочваюць бацькі студэнтаў ва ўсіх сэнсах, знойдзены месцам, адкуль па ўсім сьвеце паляцяць "галубы" і "качкі".
А хто не пагадзіцца, інструмянтарый адпрацаваны.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру