У Беларусі пашыраецца спіс раёнаў, у якіх забаронена наведваць лясы праз сухое надвор'е і адсутнасць дажджоў

Найбольш раёнаў у Гомельскай вобласці — 19 (Гомельскі, Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Чачэрскі, Хойніцкі)

У Мінскай вобласці — 13 раёнаў (Барысаўскі, Бярэзінскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Любанскі, Мінскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Сталбцоўскі, Старадарожскі, Уздзенскі).

У Гродзенскай — 6 (Астравецкі, Ашмянскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Смаргонскі)

У Магілёўскай — 6 (Быхаўскі, Бялыніцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі).

У Брэсцкай вобласці забарона ўведзена ў Баранавіцкім і Маларыцкім раёне. У Віцебскай у Полацкім раёне, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0