З 12 чэрвеня Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «БПС-Сбербанк» укараніла ў цягніках гарадскіх ліній сістэму аплаты праезду з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак, а таксама смартфонаў, смарт-гадзіннікаў і іншых мабільных прылад, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC (Near field communication).

Упершыню ў краінах СНД у чыгуначным транспарце арганізавана аплата праезду з дапамогай бескантактавых банкаўскіх картак. Гэта ўнікальны вопыт для далейшага развіцця электронных спосабаў аплаты праезду ў цягніках, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Аплата праезду адбываецца па поўным тарыфе з выкарыстаннем бескантактавых банкаўскіх плацежных картак Visa payWave, MasterCard Contactless і БелКарт-Maestro. Зараз у рамках пілотнага праекта можна аплаціць праезд у цягніках гарадскіх ліній бескантактавай банкаўскай карткай, з выкарыстаннем мабільнай прылады, што падтрымлівае тэхналогію NFC (смартфонам або смарт-гадзіннікам) (далей — ББК), у межах аднаго тарыфнага пояса — на участках Мінск — Беларусь, Мінск — Міханавічы і Мінск — Гарадзішча. У планах БЧ укараніць такую сістэму на ўсіх участках курсіравання цягнікоў гарадскіх ліній.

Аплата ажыццяўляецца пры пасадцы. ББК неабходна прыкласці да валідатара ў вагоне электрацягніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0