11 чэрвеня прыблізна ў 16.00 ў 5-м мікрараёне Бабруйска патануў 14-гадовы падлетак, вучань 32-й школы, піша Tut.by.

Фота «Вечерний Бобруйск»

Фота «Вечерний Бобруйск»

Кампанія дзяцей адпачывала на Бярэзіне ў раёне поплава, які называюць у народзе «гусіным». Адзін з хлопчыкаў скокнуў у раку і не вынырнуў. Дзеці спрабавалі самі знайсці яго, не ўдалося. Звярнуліся па дапамогу да жанчыны, якая адпачывала побач. Яна патэлефанавала ў МНС, тыя — у выратавальную станцыю, распавёў начальнік выратавальнай станцыі № 2 Валерый Барсукоў.

Вадалазы пачалі пошукі, пакуль падлетка не знайшлі.

Мама хлопчыка распавяла, што яе сын Дзіма учора пайшоў у працоўны лагер пры школе. Пасля лагера, як аказалася, з сябрамі пайшоў на рэчку. У 16.30 ёй патэлефанавала міліцыя, сказалі, што з Дзімам бяда.

Сябры Дзімы прасілі дапамогі ў мужчын, якія праходзілі міма — з крыкамі «Тоне! Тоне!», - але тыя падумалі, што падлеткі жартуюць, і сышлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0