12.06.2019 / 14:10

У Баранавічах памёр вайсковец унутраных войскаў 2

У частцы № 7404 унутраных войскаў МУС у Баранавічах, Радыё Свабода паведамілі пра раптоўную смерць іх вайскоўца Дзмітрыя Ханцэвіча.

Дзяжурны вайсковай часткі сказаў, што здарэнне адбылося 12 чэрвеня раніцай: «Ён прыехаў на ровары ў вайсковую частку і неўзабаве памёр. Высвятляюць прычыны. Ён быў старшым кантралёрам, намесьнікам камандзіра ўзводу. Жыў у Баранавічах».

Дактары, якія рабілі рэанімацыю, казалі пра нізкі ціск у Дзьмітрыя.

«Прыязджала следчая група, прыкмет гвалтоўнай смерці не знайшла», — сказалі ў вайсковай частцы.

Паводле крыніцы блогера Nexta, саслужыўцы знайшлі Дзмітрыя ў раздзявальні ў непрытомным стане, самі пачалі рэанімаваць і выклікалі хуткую дапамогу, дактары якой потым працягвалі рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца».

0
NavuchencaBK / Адказаць
12.06.2019 / 23:22
Сьпёка, перапады ціску.
А з іхнім харчаваньнем і фізпадрыхтоўкай...
Вось па жары праехаўшы на ровары і капец.
І ўсё войска такое, і ўся краіна...
0
Грязный Гарри / Адказаць
12.06.2019 / 23:22
Если по должности "старший контролер",значит  коридорный в Барановичском СИЗО,бывшей пересыльной тюрьме при СССР.Всяк бывает на войне ,иногда можно помереть от того ,что жил.Если повезет,через 20 лет признают ветераном,погибшим на фронте борьбы с осужденными уголовниками...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру