12.06.2019 / 15:01

Вікторыя Азаранка правяла ў Мінску майстар-клас для дзяцей ФОТАФАКТ

Фота БелТА

У Мінску ў цэнтры тэніса прайшоў майстар-клас Вікторыі Азаранкі для юных тэнісістаў трох асноўных сталічных школ. Пасля майстар-класа Азаранка размаўляла са СМІ, піша kp.by

- Вельмі горача, нават не звыкла. Даўно не была летам у Мінску. Прыемна быць дома. Добра, што атрымалася такая магчымасць перазарадзіцца, падрыхтавацца да турніраў на траве. Згуляю турнір на Мальёрцы, потым Уімблдон.

Турніры на грунце атрымаліся лепш, чым у мінулым годзе. І псіхалагічна было лягчэй, змагла атрымаць задавальненне.

Я ў Мінск прыехала разам з сынам Леа. Хочацца, каб ён пабыў дома з роднымі. Яму вельмі падабаецца паліваць газон, яшчэ спадабалася рыбалка.

Леа вельмі цікавы спорт. Учора ён быў са мной на трэніроўцы, кідае мячы. У яго вельмі добрая каардынацыя. Яшчэ яму падабаецца бейсбол і на каньках ён ужо стаяў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру