Паліцыя Масквы склала на апазіцыянера Аляксея Навальнага адміністрацыйны пратакол аб тым, што ён арганізаваў у Маскве марш у падтрымку журналіста «Мядузы» Івана Галунова і супраць фабрыкацыі крымінальных спраў. Пра гэта Навальны паведаміў у твітары.

Прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш паведаміла, што апазіцыянера абвінавачваюць у паўторным парушэнні правілаў правядзення мітынгу. Яму пагражае да 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

На акцыю ў цэнтры Масквы сёння сабраліся за 1200 чалавек, затрыманыя 200 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0