12.06.2019 / 18:46

Прэс-служба МУС стала больш адкрытай з першага ж дня працы Караева 7

У гісторыі са смерцю ваеннаслужачага ў Баранавіцкай часці ўнутраных войскаў журналісты звяртаюць увагу, што насуперак звыклай традыцыі Міністэрства ўнутраных спраў не стала замоўчваць інцыдэнт, а паведаміла дэталі грамадскасці: як журналістам у размове, так і на афіцыйным сайце.

Раней складвалася ўражанне, што сутнасць працы прэс-службы была ў тым, каб у патрэбны момант прамаўчаць: не падняць слухаўку, сказаць «мы ўдакладняем» ці «мы самі напішам, калі гэта будзе патрэбна». 

Ці не з'яўляецца гэта прынцыповай пазіцыяй новага міністра Юрыя Караева, які дэклараваў гатоўнасць да большай адкрытасці? 

Гэтае пытанне «Наша Ніва» адрасавала прэс-сакратару ўнутраных войскаў Уладзіміру Пархомцаву. 

Той кажа, што ў гэтым канкрэтным выпадку сапраўды гаворка пра волю міністра. 

«Гэта было яго рашэнне, што гэты факт мы пацвердзім і апублікуем на сайце МУС», — сцісла сказаў Пархомцаў. 

Паглядзім, як будзе далей. 

NN.by

4
NavuchencaBK / Адказаць
12.06.2019 / 19:22
Адкрытае дзвярыма альбо вокнамі?
Яны слухаўку зьняўшыя ды на сайце разьмясьціўшыя тоя, што шырока вядома.
Ў дэбатах гэты прыём называецца труізмам.
Хоць бы адзін негатыў ад іх пра сабе чулі, які ня быў бы вядомы з іншых крыніцаў?
Во!..
Й паглядзіце.
3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
12.06.2019 / 19:27
Па гарадаваму якiя будуць iнструкцыi???
0
меркаванне / Адказаць
12.06.2019 / 21:16
Палкоўнік Зэман, трэба, каб шуневіч забраў і паставіў сабе на балкон у драздах. Хай лешыя людзі страны там любуюцца. 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру