Выступаючы перад журналістамі, кіраўнік Белага дома распавёў, што канчаткова пытанне аб павелічэнні амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Польшчы не вырашана, аднак сам ён абдумвае магчымасць перакідання туды з Германіі дадаткова 2 тысяч вайскоўцаў, паведамляе Reuters.

У выпадку станоўчага рашэння агульная колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы павялічыцца ў паўтара раза і дасягне 6 тысяч.

Трамп па выніках сустрэчы з польскім прэзідэнтам таксама адзначыў, што Польшча пагадзілася набыць у ЗША шмат самалётаў F-35.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0