12.06.2019 / 20:50

Румас патэлефанаваў Мядзведзеву 2

Па ініцыятыве беларускага боку сёння адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе БелТА.

Сяргей Румас павіншаваў свайго калегу з Днём Расіі і пажадаў дабрабыту і працвітання расійскаму народу.

Быў абмеркаваны ход работы сумеснай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі, вочнае пасяджэнне якой адбудзецца 15 чэрвеня ў Маскве. Сяргей Румас таксама пацвердзіў адрасаванае раней Дзмітрыю Мядзведзеву запрашэнне наведаць ІІ Еўрапейскія гульні ў Мінску.

NN.by

0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
12.06.2019 / 21:39
Праз якога аператара?
0
Ёпрст / Адказаць
13.06.2019 / 17:59
Расея, краіна, адсотак якой у ВУП планеты ляснуў за некалькі гадоў амаль у два разы, якая вядзе імперскія войны, татальна тэхналагічна адсталая, крымінальная і цемрашальская канешне самы лепшы прыклад для Беларусі :-) 
Ну колькі можна весці краіну у расейскую багну!
Класіка:
- Ці ёсць у Беларусі непрадажнае чынавенства?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру