12.06.2019 / 21:31

Мінфін падрыхтаваў дзве канцэпцыі выплаты «дарожнага» падатку 15

Урад распрацаваў альтэрнатыўныя варыянты выплаты дарожнага збору: памесячныя плацяжы і ўключэнне ў кошт паліва. Абодва варыянты накіраваны на ўзгадненне, паведамляе БелТА.

Адзін з варыянтаў (штомесячная выплата збору за доступ да дарожнай інфраструктуры) прадугледжвае магчымасць самому аўтааматару выбіраць, за які тэрмін плаціць. Падчас працы над праектам з'явілася і альтэрнатыўная прапанова: уключыць збор у кошт паліва. Абодва варыянты былі падрыхтаваныя для ўзгаднення.

Як адзначыў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, у любым выпадку адзін з прапанаваных варыянтаў будзе ўхвалены.

1
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
12.06.2019 / 22:08
А што з тым падаткам, які ўжо дваццаць пяць гадоў уключаны ў паліва??? Забыліся? Будзе ўсё, што заўгодна, але толькі не прызнанне ў празе нажывы з нічога на не да чаго не прывязаных грашах. Каб гэта было ня так, то не ўводзілі б транспартны пабор, а проста павысілі б кошт паліва, за лік павышэння менавіта ТРАНСПАРТНАГА падатку, на пару капеек (на сённяшнія грошы).
1
Дед Мороз / Адказаць
13.06.2019 / 01:12
пока не понятно куда деньги уходят от этого сбора
в целом: дороги мрак (полный мрак)...
9
Жвір / Адказаць
13.06.2019 / 09:32
Дед Мороз
дороги мрак (полный мрак)...
Nie pahadžusia. Cudoūnymi ich nie nazavieš, alie i poūnym morakam taksama. I potym, nichto nia stanie c`vierdzic`, što ničoha nia robicca, kab paliepšyc` jakasc` daroh. Robicca, i šmat.

Na maju dumku najliepšy varyjant -  ukliučyc` padatak u košt paliva. Toj, chto jedzie -  toj i plocic`. Pastaviū mašynu ū haraž, nia jezdziš -  adpaviedna i placic` niama za što. Niama pasluhi -  niama i platy za jaje. Alie tak nia zrobiac`, zrobiac` takim čynam, kab placili ūsie -  maješ mašynu, placi za darohi, navat kali i nia jezdziš. Šmat ža chto na zimni siezon nie karystajecca mašynaj...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру