12.06.2019 / 22:25

У Буда-Кашалёўскім раёне мужчына патануў, ратуючы маці, якая выпадкова звалілася ў ваду 1

10 чэрвеня каля пасёлка Чырвоны Сцяг Буда-Кашалёўскага раёна патануў 31-гадовы мужчына, паведамляе мясцовая газета «Авангард».

У той вечар мужчына разам з 51-гадовай маці праходзіў міма возера. Жанчына спатыкнулася і ўпала ў ваду. Сын кінуўся ратаваць маці. Ён дапамог ёй выбрацца з вады, аднак сам да берага так і не дабраўся. Мясцовыя жыхары дасталі цела мужчыны, але было ўжо позна — ён загінуў.

NN.by

0
Вясковы Лірнік / Адказаць
12.06.2019 / 23:03
Які годны чалавек. Век яму памяць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру