12.06.2019 / 22:48

У Светлагорску лесавоз маніпулятарам разбіў пяць прыпаркаваных машын

12 чэрвеня, каля 15-й гадзіны, у Светлагорску было зафіксавана ДТЗ на вуліцы Заводскай, паведамляе Ранак.

Негружаны лесавоз прыехаў з Парыч у Светлагорск для праходжання тэхагляду. На ўездзе ў горад маніпулятар грузавіка ўпаў і зачапіў прыпаркаваныя на ўзбочыне дарогі аўтамабілі. Адразу пяць.

Адной з машын, Аўдзі А6, дасталася больш за ўсіх. Яе працягнула па асфальце ўверх коламі. Дах машыны фактычна «зрэзала».

Астатнія аўто атрымалі не такія істотныя пашкоджанні.

Нягледзячы на маштабы гэтай аварыі, людзі ў ёй, на шчасце, не пацярпелі. Усе прыпаркаваныя машыны былі пустыя.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру