13.06.2019 / 09:03

10-гадовы хлопчык скраў ровар у аднагодка 1

Падлеткавы ровар Stels падарыла свайму 10-гадоваму ўнуку бабуля. Яны жывуць у інтэрнаце. Хлопчык пакатаўся і каля 20.00 паставіў ровар у вазочнай на першым паверсе інтэрната. У гэты ж вечар вырашыў пракаціцца яшчэ, але разы на месцы не аказалася. Каля 22.00 бабуля заявіла ў міліцыю аб крадзяжы, піша kraj.by

Раскрыць злачынства дапамог сведка, які бачыў незнаёмага хлопчыка, што з'язджае на ровары, і камеры вонкавага назірання.

На наступны дзень супрацоўнікі міліцыі прайшліся па школах, апыталі настаўнікаў і знайшлі падазраванага. Ім аказаўся 10-гадовы хлопчык. Дзіця жыве з мамай.

Хлопчыка ў сілу яго ўзросту да крымінальнай адказнасці не прыцягнуць. Але маці адкажа па артыкуле 9.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей». Першы раз ён дадуць папярэджаннем, але вось сына паставяць на ўлік у інспекцыі па справах непаўналетніх.

NN.by

0
Алёша / Адказаць
13.06.2019 / 10:25
Я в детстве украл у одноклассника двух пластмассовых солдатиков. Мне стыдно уже почти 40 лет
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру