13.06.2019 / 09:55

Ліса з публікацыі «Нашай Нівы» сапраўды аказалася шалёная. Яе забілі на наступны ж дзень

«Жонка з дзецьмі адпачываюць у вёсцы Васількоўка Задор'еўскага сельсавета Лагойскага раёна, — звяртаўся ў «Нашу Ніву» чытач Сяргей Луканін. — Акрамя нашых, там поўна іншых дзяцей, пагодна, усе на дварэ.

Паўстала праблема: па тры-чатыры разы на дзень проста ў двор (з боку лесу агароджы няма) ліса, паводзіць сябе нахабна, людзей не баіцца — прыкмета шаленства. Званілі ў міліцыю, там адказваюць: «Калі нікога не пакусала, чаго вы нам звоніце?». Патэлефанавалі егеру — прыехаў паляўнічы, пару разоў падзяжурыў, з'ехаў.

Ліса пастаянна круціцца вакол, заходзіць у двары, курсіруе па дарозе паміж вёскай і возерам.

Мяжа Лагойскага і Докшыцкага раёна — вёска на ваенным становішчы. А мясцовыя ўлады нічога не могуць зрабіць», — наракаў чытач.

«На наступны дзень пасля артыкула прыехаў егер і застрэліў лісу, — паведаміў «Нашай Ніве» Сяргей Луканін. — Прычым егер перазваніў і пацвердзіў, што ліса была шалёная (рабілі аналіз)».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру