13.06.2019 / 10:45

Нарвегія выводзіць грошы з нафтагазавых праектаў, пераводзіць у аднаўляльную энергетыку 3

Åmøy Fjord каля Ставангера. Фота: Lars Christopher / flickr.com

Фонд нацыянальнага дабрабыту Нарвегіі скарачае ўкладанні ў нафтагазавы сектар.

Парламент скандынаўскай краіны ў сераду прагаласаваў за вывад $13 млрд даляраў суверэннага фонду з вугале- і газаздабываўчых кампаній і ўкладанне $20 мільярдаў у кампаніі, якія займаюцца аднаўляльнай энергетыкай, паведамляе выданне «Афтэнпостэн».

Усяго Нарвегія назапасіла ў Фондзе нацыянальнага дабрабыту каля трыльёна даляраў.

Як вырашылі нарвегі, яны захаваюць акцыі вялікіх нафтагазавых кампаній, але сыдуць з дробных кампаній сектара.

Нарвегі прагназуюць, што здабыча нафты дасягне піку ў 2030 годзе, а пасля таго пачне падаць.

СГ

3
Спартовец / Адказаць
13.06.2019 / 11:25
А ў нас АЭС будуюць, бо жывуць у мінулым стагоддзі людзі, якія тут кіруюць.
20
Satan / Адказаць
13.06.2019 / 12:00
Спартовец,Фины, которые строят АЭС (кстати, тоже по российскому проекту) видимо тоже живут в прошлом столетии. Открою вам секрет. Хотя какой это секрет, это даже мой шестилетний ребенок знает... Так вот. В Норвегии есть нефть и триллион лишних долларов, а в Финляндии есть торф и лес. И больше ничего нет. Собственно, как и в Беларуси.
Но, конечно, вы можете и дальше фантазировать, как наставите по всей Беларуси ветряков. И будуць ани круцицца и снабжаць энергияй майкрософт з эйплам.
1
Літовец / Адказаць
14.06.2019 / 17:59
Малайцы.
Таму нарвежыц мае 4500 еўра зарплату а ў Ардзе маюць плётку і 450 еўра.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру