У Палаце прадстаўнікоў разглядаюць праект усёабдымнага закона «Аб персанальных звестках». Падобныя дакументы існуюць у Еўрасаюзе, Расіі і шмат якіх іншых краінах.

У адпаведнасці з законам грамадзянін будзе павінен даць пісьмовую ці электронную згоду на выкарыстанне яго персанальных звестак — уключна, напрыклад, з іменем, прозвішчам.

Закон стане заслонай для смс-рассылак і іншага кшталту надакучлівай рэкламы. 

Аднак ён можа ўскладніць працу незалежных медыя і абмежаваць права грамадства на інфармацыю.

Напрыклад, журналісты запыталіся ў дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзіма Іпатава пра сітуацыю з катэджамі чыноўнікаў — лукашэнкаўская наменклатура атрымала ў Мінску больш за сто ўчасткаў элітнай зямлі.

Чытайце. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Ці можна будзе здымаць дом кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай?

Іпатаў мяркуе, што

публікацыя інфармацыі пра такую нерухомасць будзе лічыцца разгалошваннем персанальных звестак.

Пакуль невядома, якая адказнасць будзе прадугледжана за такое «разгалошванне».

Катэдж старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Ілюстрацыйнае фота. 

Катэдж старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Ілюстрацыйнае фота. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0