13.06.2019 / 12:13

Судзяць студэнта-азербайджанца. Ён зладзіў масавую бойку праз дзяўчыну, усё скончылася забойствам 16

Рустам Ахмедага аглы Рахімаў — студэнт другога курса мінскай Акадэміі авіяцыі. 12 лістапада ён з сябрамі сустрэўся з 21-гадовым слесарам Аляксеем Крывашэем. Была бойка, і, паводле следства, Рахімаў зарэзаў Крывашэя.

Рустам Рахімаў. Фота Паліны Забела

Нагодай для сустрэчы хлопцаў стала дзяўчына: Аляксей пачаў сустракацца з 18-гадовай студэнткай авіяцыйнай акадэміі. Раней яна была дзяўчынай Рустама, і пачуцці ў таго яшчэ не астылі: Рахімаў пісаў дзяўчыне, званіў, пагражаў. Крывашэй сустракаўся з ім, каб пагаварыць, але карысці тое не дало.

Аляксей Крывашэй

12 лістапада 2018 года хлопцы сустрэліся яшчэ раз, каб высветліць адносіны. Кожны ўзяў з сабою сяброў. Аляксей — дваіх, Рустам, як казалі, чалавек восем. Крывашэй не баяўся сустрэчы, тым больш што раней служыў у ПДВ. Але ж здарылася бойка, падчас якой Рахімаў ударыў Крывашэя нажом у жывот.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі. Аляксей памёр.

Рахімава знайшлі і ўзялі пад варту. 13 чэрвеня ў судзе Завадскога раёна пачаўся працэс па справе. Рустама абвінавачваюць у забойстве, яму пагражае ад 6 да 15 гадоў.

Бацькі Рахімава на працэс прыехаць не змаглі. Паназіраць за працэсам прыйшоў прадстаўнік азербайджанскага пасольства: першы сакратар Джавід Ібаеў.

На пачатку пасяджэння Рустам папрасіў перакладчыка. Суддзя Алег Каляда пагадзіўся, каб ён ўдзельнічаў у працэсе.

Фота Паліны Забела

Сам Рустам няблага размаўляе па-руску, але матэрыялы справы яму на ўсякі выпадак дубляваў перакладчык.

Прадстаўніца раённай пракуратуры Марына Лапавухава зачытала абвінавачванне: Рахімаў быў п’яны і меў намер забіць Аляксея Крывашэя. Падчас бойкі Рустам ударыў яго нажом «у вобласць жывата злева». Гэта і стала прычынай смерці хлопца.

Рахімаў віну не прызнаў.

Фота Паліны Забела

NN.by

2
Мікола / Адказаць
13.06.2019 / 12:28
Не прызнаў віну + намер забойства (нож прыхапіў) ==> спадзяюся дадуць тэрмін па максімальнай граніцы.
8
циник / Адказаць
13.06.2019 / 13:11
Рэд. Выдалена
1
Логистик / Адказаць
13.06.2019 / 13:14
Выпусти - он ещё зарежет-это у них скрепа такая. Посмотрим как выдержит напор азер....ской "дипломатии" наша система. Помнится собрат этого ослана прирезали спящего армянина, так после экстрадиции на родину его не только выпустили на свободу, но и сделали героем. Будем наблюдать
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру