13.06.2019 / 11:58

Пенсіянер капаў пясочніцу для ўнукаў, знайшоў вінтоўку, а яна стрэліла 11

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося ў Светлагорскім раёне, паведамляе гомельская абласная міліцыя.

68-гадовы мужчына вырашыў зрабіць пясочніцу для ўнукаў на ўчастку каля дома.

Капаючы зямлю, ён знайшоў вінтоўку сістэмы Токарава часоў апошняй вайны.

Узяўшы ў рукі бензарэз, пачаў яе пілаваць. У гэты момант і адбыўся стрэл. Магазін быў пусты, але адзіны патрон знаходзіўся ў патронніку.

У мужчыны - скразное агнястрэльнае раненне, агнястрэльны асколачны пералом ніжняй траціны правай вялікабярцовай косткі

NN.by

1
Лях / Адказаць
13.06.2019 / 12:03
Дзядуля вырашыу зрабiць абрэз, на усялякi выпадак
0
Жвір / Адказаць
13.06.2019 / 12:13
Jak niekali kazali: raz na hod navat mylica straliaje...
7
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
13.06.2019 / 12:44
Адпомсціла і адначасова выявіла не вялікую колькасць мозгу ў чарапной каробцы.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру