Прэсбол

Прэсбол

Ігар Крывушэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе, паведамляе твітар федэрацыі футбола.

Супрацоўніцтва спынена па ўзаемнай згодзе бакоў.

Крывушэнка ўзначальваў зборную з сакавіка 2017 года.

Пад яго кіраўніцтвам каманда Беларусі выйшла ў паўфінал Лігі нацый у дывізіёне D (там супернікамі былі Люксембург, Сан-Марына і Малдова), але ў адборачным туірніры да Еўра-2020 зборная пацярпела чатыры паразы: двойчы ад Паўночнай Ірландыі, па адной ад Германіі і Нідэрландаў.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0