13.06.2019 / 12:50

Забарона наведваць лясы распаўсюдзілася на 58 раёнаў краіны

У Беларусі расце спіс раёнаў, у якіх забаронена наведваць лясы праз сухое надвор'е і адсутнасць дажджоў

У Гомельскай вобласці такіх раёнаў 19 (Гомельскі, Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Чачэрскі, Хойніцкі)

У Мінскай вобласці — 16 раёнаў (Барысаўскі, Бярэзінскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Клецкі, Крупскі, Любанскі, Мінскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Сталбцоўскі, Старадарожскі, Уздзенскі). 

У Гродзенскай — 6 (Астравецкі, Ашмянскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Смаргонскі)

У Магілёўскай — 11 (Асіповіцкі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Глускі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Шклоўскі).

У Брэсцкай вобласці забарона ўведзена ў Баранавіцкім і Маларыцкім раёне. У Віцебскай у чатырох раёнах: Полацкім, Мёрскім, Сенненскім і Шаркаўшчынскім раёнах, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру