13.06.2019 / 13:34

Прыведзены ў выкананне яшчэ адзін расстрэльны прысуд 17

Аляксандр Жыльнікаў, фота Сяргея Гудзіліна

Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у адносінах да Аляксандра Жыльнікава. Пра гэта каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэю Палудзе паведамілі сваякі асуджанага, піша spring96.org

Пакуль што лёс другога фігуранта справы — Вячаслава Сухаркі — невядомы. Але, як паказвае практыка, прысуды адначасова прыводзяцца ў выкананне да ўсіх асуджаных да вышэйшай меры па адной справе.

Справа адносіцца да снежня 2015 г. На вуліцы Алібегава ў Мінску у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла правучыць саперніцу. Выканаўцы (Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў) перастараліся — забілі і хлопца, і дзяўчыну. Адразу пасля затрымання стала вядома, што мужчыны таксама датычныя да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваім доме аднаму з іх.

Актывістка БРСМ жыла «шведскай сям'ёй», а пасля замовіла расправу над суперніцай

NN.by

31
счётчик Гейгера / Адказаць
13.06.2019 / 15:11
Всё правильно . мразь не должна ходить по этой Земле, а "правозащитники" пусть лучше воспитанием таких подонков занимаются , а не прожирать западные гранты в обмен на типа "борьбу" за отмену смертной казни. Не готово общество к отмене. Пусть каждый "типа правозащитник" станет на место родителей жертв преступников. Запоют по-другому.
PS/ сегодня идёт процесс на ещё одним бандитом-азербайджанцем, будет ли также вышка. Дела то очень похожи.
20
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
13.06.2019 / 17:12
Справа лёгкая-- узяў ды забіў, няма чалавека-- няма праблемы. Азыяцкі падыход да справы, на якім пабудавана беларуская сыстэма правасудьдзя. І справа нават ня ў тым якой навалаччу быў гэты асобна ўзяты індывідуўм, справа ў сыстэме. Справа ў тым што забойства нават па пастанаўленьні суда ня ёсьць нічым іншым ніж забойствам. Дзяржава ня павінна мець права на забойства сваіх грамадзян.

Нават нашы ўсходнія суседзі адмовіліся ад сьмяротнага пакараньня, адны беларусы ў сярэднявеччы, дзе каштоўнасьць чалавечага жыцьця імкнецца да нуля.
20
Тарас-на-тэрасе / Адказаць
13.06.2019 / 17:19
счётчик Гейгера, такім разумнікам я раю пацікавіцца матэрыяламі суда. У пераважнай колькасьці выпадкаў як раз сваякі загінулых выступаюць супраць сьмяротнага пакараньня. Бо забойства злодзея не верне ім дзяцей а пажыцьцёвае зьняволеньне без права памілваньня ё больш цяжкім пакараньням.
Адзіныя хто выступае за, гэта той охлас, што 200-300 год таму зьбіраўся на плошчах каб паглядзець на працу ката.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру