13.06.2019 / 14:12

Пуцін звольніў двух генералаў у сувязі са справай журналіста Івана Галунова 5

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб звальненні двух генералаў паліцыі — начальніка ўпраўлення па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў ГУ МУС па Маскве Юрыя Дзявяткіна і начальніка УУС па ЗАТ Масквы Андрэя Пучкова.

Раней кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў запатрабаваў іх звальнення пасля спынення крымінальнага пераследу карэспандэнта «Мядузы».

6 чэрвеня Івана Галунова затрымалі паліцэйскія па абвінавачванні ў замаху на збыт наркотыкаў. Следства патрабавала адправіць журналіста ў СІЗА, аднак суд прызначыў яму хатні арышт. 11 чэрвеня кіраўнік МУС абвясціў пра спыненне справы ў сувязі з недаказанасцю віны Галунова.

У Маскве затрымалі карэспандэнта «Медузы», які расследаваў карупцыю. Абвінавачваюць у продажы наркотыкаў

У Маскве прайшлі пікеты ў падтрымку журналіста Медузы

Паліцыя выдала фоты з падмаскоўнай наркалабараторыі за доказы з кватэры журналіста «Медузы»

Першыя аналізы расійскага журналіста Івана Галунова не выявілі слядоў наркотыкаў

На маршы ў падтрымку Івана Галунова ў Маскве былі затрыманыя больш за 500 чалавек

NN.by

2
счётчик Гейгера / Адказаць
13.06.2019 / 15:19
когда "липа" выплыла наружу, решил сделать красивый ход....
А сколько таких "подстав" рядом... Тысячи. Эх, раша, дикая страна.И нам туда не надо.Но дружить будем, но ОООООООООООООООООООчень осторожно.
1
Мордехай В. / Адказаць
13.06.2019 / 16:20
Добры артыкул быў на РБК на тэму ад панi Раманавай, як за 2-3 млн. можна "зачынiць" чалавека па нарка-артыкуле ў Макша-абадзе.
Менавiта за гэта i знялi начальнiка "зямлi", дзе гэта адбылося, ды галоўнага каркота, - бо iх палкоўнiкi аблажалicя. А палкоўнiкi ж наверх таксама адкiдваюць. Ну, карацей, пахавальныя сябры чэкiстаў ўсё праплацiлi па ўсiх правiлах... А выйшла лажа.

Тыя ж, аб кiм пiсаў журналiст, нават вымовы не атрымалi. Бо гэта кшатрыi, не шудрам аб iх судзiць.

https://www.....................................
17
Максим Дизайнер / Адказаць
13.06.2019 / 16:21
счётчик Гейгера,
Ох, уж эти беларусы. Вечно чем-то недовольны 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру