13.06.2019 / 14:28

У Брэсцкай вобласці затрымалі педафіла

40-гадовы мужчына здзейсніў «іншыя дзеянні сэксуальнага характару» ў дачыненні да выхаванак дзіцячага саду, паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці.

Ад супрацьпраўных дзеянняў раней судзімага за крадзеж і замах на забойства 40-гадовага мужчыны пацярпелі дзве дзяўчынкі, 2013 і 2015 гадоў нараджэння.

Падазраваны жанаты, але пражывае не з жонкай, а ў бацькоў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру