13.06.2019 / 14:56

Як перажыць спёку: пяць парад

У спякоту для чалавека існуе пагроза павышэння тэмпературы цела і пагаршэнне самаадчування. Можа адбыцца пераграванне, абязводжванне арганізма, развіццё сонечнага або цеплавога ўдару, абвастрэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў, піша 112.by.

1. Рэкамендуецца менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі, а калі гэта непазбежна, то апранаць галаўныя ўборы. Памятайце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўна. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў — выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.

2. У пік спякоты пажадана цалкам выключыць любыя фізічныя нагрузкі і звесці да мінімуму фізічную актыўнасць.

3. Трэба ўжываць як мага больш вадкасці. Для абароны ад абязводжвання арганізма неабходна больш піць, не менш за 1, 5-3 літраў вадкасці ў дзень.

4. Па магчымасці абмяжуйце працяглыя паездкі на аўтамабілі, паколькі ад перагрэву могуць узнікнуць непаладкі электраабсталявання.

5. У лесе не забывайце аб тым, што любая іскра можа прывесці да пажару. Памятаеце, што ў гарачыя дні асцярожнасць з агнём павінна быць максімальнай.

Сімптомы цеплавога і сонечнага ўдару — гэта ў першую чаргу такія прыкметы, як слабасць, млявасць, галавакружэнне, моцнае потаадлучэнне, смага, галаўны боль, млоснасць і ваніты.

У асабліва цяжкіх выпадках магчымая страта прытомнасці. Калі чалавек перагрэўся, і ў яго назіраюцца вышэйпералічаныя сімптомы, неабходна неадкладна звяртацца да ўрача і праводзіць мерапрыемствы па астуджэнні арганізма. Пацярпелага трэба пакласці ў прахалодным месцы, на галаву пакласці халодны кампрэс або вільготны ручнік. Калі пацярпелы ў свядомасці, даць яму пітво, калі не, то прыводзіць у прытомнасць з дапамогай нашатырнага спірту і чакаць прыезду брыгады хуткай дапамогі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру