13.06.2019 / 15:05

Зяленскі на наступным тыдні наведае Францыю і Нямеччыну 1

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 17 чэрвеня наведае з афіцыйным візітам Францыю, а 18 чэрвеня — Нямеччыну, паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.

Праграма візітаў прадугледжвае сустрэчы Зяленскага з кіраўніцтвам краін, кіраўнікамі парламентаў, а таксама прадстаўнікамі бізнэсу.

13 чэрвеня кіраўнік украінскага МЗС Павал Клімкін заявіў у інтэрв'ю ТСН, што візіт будзе для Зяленскага «разведкай боем».

У Францыю Зяленскага раней запрасіў Эманюэль Макрон.

Раней паведамлялася, што прэзідэнту Украіны паступіла запрашэнне ад яго амерыканскага калегі Дональда Трампа наведаць з афіцыйным візітам ЗША.

NN.by

0
Ёпрст / Адказаць
13.06.2019 / 17:49
Неяк Пуцін ужо бамжом выглядае :-). Ігнаруюць крошку Цахеса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру