13.06.2019 / 15:27

Гэты рабочы з Магілёва выйграў у латарэю $1,9 мільёна ФОТА 10

Знайшоўся шчасліўчык, які сарваў джэкпот амаль 4 мільёны рублёў. Буйную суму выйграў жыхар Магілёва Аляксандр, піша Tut.by

Ён гуляе ў латарэі крыху больш за 5 гадоў. Да гэтага былі невялікія выйгрышы, «якія акуплялі толькі білеты».

— Пасля вяртання з працы, я адпрацаваў другую змену, прыехаў дадому, вырашыў праверыць стаўкі. Пачаў правяраць на афіцыйным сайце, праверыў два чэк-прагнозы, яны былі бязвыйгрышныя. Пачаў правяраць трэці. Убачыў, што джэкпот разыграны, і падумаў, што камусьці пашанцавала, — распавядае Аляксандр. — Я падумаў, што першыя тры лікі і ў мяне сыходзяцца. Чацвёрты таксама. Пасля чаго сэрца забілася часцей. Пяты і шосты нумары таксама сышліся. Потым пераправерыў яшчэ раз і зразумеў, што гэта я. Першае, што я зрабіў, гэта абняў галаву абедзвюма рукамі, а потым закрыў рот абедзвюма рукамі, каб не закрычаць ад шчасця. Усё спынілася ўнутры.

Характэрна, што магілёвец выйграў у латарэю ў свой дзень нараджэння. На 6 чэрвеня Аляксандр зрабіў 5 чэк-прагнозаў.

Мужчына распавядае, што некаторую частку грошай патраціць на паляпшэнне жыллёвых умоў і на тое, каб паправіць здароўе. Магілёвец таксама мае намер дапамагчы тым людзям, «якія знаходзяцца ў больш складанай жыццёвай сітуацыі, чым знаходжуся і знаходзіўся я». Асноўную частку грошай Аляксандр мае намер куды-небудзь ўкласці, каб «яны працавалі».

У Аляксандра рабочая прафесія. Пакідаць працу пасля выйгрышу ў латарэю ён не плануе.

— Магчыма, з часам змяню працу, але цяпер такія імгненныя неабдуманыя рашэнні я прымаць не буду.

Аляксандр тлумачыць, што вырашыў распавесці грамадскасці аб сваім выйгрышы для таго, каб паказаць, што джэкпот сапраўды выйгралі і яго ўладальнікам стаў рэальны гулец. «Ва ўсіх латарэях людзі заўсёды шукаюць нейкі падвох», — кажа пераможца.

Аляксандр спадзяецца, што грамадства з разуменнем паставіцца да яго выйгрышу і «не будзе задаваць лішніх пытанняў».

Нагадаем, у розыгрышы 6 чэрвеня перамагла адна стаўка. Гульцу ўдалося адгадаць 6 з 6. Джэкпот склаў 3 973 635 рублёў. Шчаслівымі былі 16, 27, 11, 32, 9, 41.

У Беларусі выйгрышы ў электронных інтэрактыўных гульнях не абкладаюцца падаткамі. Гэта значыць рэкордны выйгрыш будзе цалкам выплачаная пераможцу.

NN.by

6
Непрыхвасьцень / Адказаць
13.06.2019 / 15:40
- Как вы заработали миллион?
- ну.. я много работал, прям как краб на галере, вот этими мозолями трудовыми шёл к успеху .
- Да? и так заработали миллион?
- ну.. потом я выиграл в лотерею..
2
Святлана / Адказаць
13.06.2019 / 16:14
Віншую! Жадаю, каб грошы не прынеслі разчаравання.
24
Максим Дизайнер / Адказаць
13.06.2019 / 16:20
Поздравляю, земляк!Хорошо тут заметил второй комментатор. Главное, чтобы деньги не сорвали крышу. Ну, и берегись борщеварок, дружище.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру