Новы міністр унутраных спраў Юрый Караеў на сваім афіцыйным прадстаўленні заявіў, што ў найбліжэйшай будучыні рэзкіх зменаў у дзейнасці органаў унутраных спраў не прадбачыцца, праца працягнецца ў ранейшым рытме, паведамляе прэс-служба МУС.
Юрый Караеў звярнуўся з пажаданнямі і словамі ўдзячнасці да папярэдніка на пасадзе — Ігара Шуневіча.
— Ваша дзейнасць на пасадзе міністра — для нас прыклад таго, як трэба служыць сваёй Радзіме. Для нас вы — узор мужнасці, адказнасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі і зацікаўленасці ва ўсім, што адбываецца навокал. Вашу прыстойнасць не раз адзначалі не толькі падначаленыя, але і кіраўнік дзяржавы, — сказаў Караеў.
У слове ў адказ Ігар Шуневіч падзякаваў усім за сумесную працу ў камандзе і падкрэсліў, што генерала робіць яго армія.