Стваральнік Telegram Павел Дураў звязаў DDoS-атаку на месенджар, якая адбылася напярэдадні, з пратэстамі ў Ганконгу. Па словах Дурава, асноўнымі крыніцамі атакі аказаліся камп'ютары з кітайскімі IP-адрасамі.

Усе буйныя DDoS-атакі супадалі па часе з пратэстамі ў Ганконгу (удзельнікі якіх каардынуюць дзеянні ў Telegram).

Паведамленні пра перабоі ў працы месенджара з'явіліся 11 чэрвеня. Пазней прадстаўнікі Telegram прызналі факт маштабнай DDoS-атакі на сэрвіс.

На працягу апошніх некалькіх дзён Ганконг быў наводнены дэманстрантамі, якія пратэставалі супраць новага закона аб прамым кантролі над муніцыпалітэтам з боку мацерыковага Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0