У Мінску на вуліцы Лынькова рабочы зваліўся з вышыні пятага паверха, але неўзабаве змог пайсці дадому. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Volna.

Telegram-канал Volna.

Telegram-канал Volna.

Здарэнне адбылося па адрасе: Лынькова, 61. Рабочы ўпаў з вышыні пятага паверха разам з будаўнічай люлькай.

«Люлька ўшчэнт, а хлопец абышоўся парай драпін», — паведаміў Telegram-канал.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Ілья Басько пацвердзіў Tut.by інфармацыю пра падзенне рабочага.

26-гадовы мужчына рамантаваў жылы дом, калі будаўнічая люлька, у якой ён знаходзіўся, абрынулася з пятага паверха.

— Рабочы быў траўмаваны, яго даставілі ва ўстанову аховы здароўя, аказалі медыцынскую дапамогу і адпусцілі дадому, — паведаміў Ілья Басько.

Следчыя разам з прадстаўнікамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы высвятляюць прычыны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?