14.06.2019 / 00:34

Стала вядома, з якой фармулёўкай Лукашэнка звольніў Шуневіча — прычым толькі праз дзень пасля яго заявы 6

Ігар Шуневіч быў звольнены з пасады міністра ўнутраных спраў «па згодзе бакоў». Пра гэта гаворыцца ў прэзідэнцкім указе №234 ад 11 чэрвеня 2019 года:

«Звольніць генерал-лейтэнанта міліцыі Шуневіча Ігара Анатольевіча са службы ў органах унутраных спраў у запас у сувязі з пагадненнем бакоў (падпункт 180.4 пункта 180 Палажэння аб праходжанні службы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. No 133) з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення».

Адметна, што Ігар Шуневіч абвесціў пра сваю адстаўку за дзень да таго, 10 чэрвеня.

NN.by

2
LitvinM / Адказаць
14.06.2019 / 07:23
І тройчы расцалавалісь 
5
Йа / Адказаць
14.06.2019 / 08:52
Теперь форму НКВД не оденет - она нустановленная:)
6
Василиса / Адказаць
14.06.2019 / 09:00
Донецк? Россия? Беларусь,?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру