У суботу ў каліфарнійскім Анахайме прайшоў галоўны бой году сярод цяжкавагавікоў без правіл. Расіянін Емяльяненка накаўтаваў беларуса Арлоўскага ўжо ў першым раўндзе

Фота з парталу Спорт-Сегодня

Андрэй Арлоўскі (мянушка «Пітбуль») нарадзіўся 2 красавіка 1979 году ў Бабруйску. У 16 гадоў увайшоў у зборную Беларусі па самба, у 19 гадоў заняў 3-е месца на чэмпіянаце свету, а ў 2000 г. заваяваў першае месца. У 1999 г. дэбютаваў у MMA на турніры Mix Fight M-1 у Санкт-Пецярбургу, прайграўшы накаўтам Вячаславу Дацыку. У лістападзе 200 г. дэбютаваў у UFC на турніры UFC 28 – High Stakes, перамог у першым раўндзе Аарона Брынка. У 2005—2006 г. быў чэмпіёнам гэтай арганізацыі ў цяжкой вазе. У 2008 г. пакінуў UFC.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0