Юрый Петручэня на фота справа, krupki.by
Генеральным дырэктарам «Белтэлекама» цяпер з'яўляецца Юрый Петручэня, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Раней Петручэня ўзначальваў мінскі філіял
Пра затрыманне папярэдняга кіраўніка Сяргея Сівадзедава стала вядома ў канцы красавіка. Паведамлялася, што яго затрымалі ў момант перадачы хабару 15 тысяч еўра.