Фота Сяргея Гудзіліна
У суботу праз тэрыторыю краіны будзе праходзіць малаактыўны франтальны раздзел. Днём у асобных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Ноччу +15.. + 21°С, днём ад + 24°С па поўначы да + 33°С.
У нядзелю толькі па захадзе краіны раніцай і днём пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.
Днём +24.. + 29°С, месцамі, пераважна па поўдні, +30.. + 32°С.
У панядзелак месцамі, пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Максімальная днём +24.. + 29°С, месцамі, пераважна па поўдні, +30.. + 32°С, паведамляе pogoda.by