Грамадства3131

«Ці спадніца — ці прагул!» Чаму адміністрацыя Мінскага каледжа прадпрымальніцва надзела на хлопцаў спадніцы? ФОТЫ

Хлопцы-студэнты, што прыйшлі ўчора на заняткі ў кароткіх шортах, вымушаныя былі надзець спадніцы. Так адміністрацыя каледжа вырашыла змагацца за дрэс-код ва ўмовах спёкі. 

Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі студэнты ўстановы.

«У нас у каледжы прыняты дзелавы стыль адзення, у які не ўваходзяць шорты. А ў аўдыторыях спёка, больш за 30 градусаў, кандыцыянераў і вентылятараў няма.

Па правілах аховы працы гэта непрыдатная для вучобы тэмпература, таму навучэнцы пачалі прыходзіць у шортах. А адміністрацыя паставілася да гэтага негатыўна.

На першых навучэнцаў, хто так прыйшоў, надзелі спадніцы, але потым спадніц на ўсіх не хапіла.

Праўда, цяпер афіцыйна дазволілі прыходзіць у шортах і скарацілі пары ў сувязі з надвор'ем», — расказвае навучэнец Кірыл. 

«Насамрэч гэта пачалося яшчэ за пару дзён да гэтага. Адміністрацыя абурылася, што нашы дзяўчаты сталі хадзіць на заняткі ў надзвычай кароткіх сукенках. Вырашылі дапамагчы ім, выдалі «рэквізіт» — спадніцы з выступленняў каледжа. А ўчора вырашылі пайсці далей, і апрануць у спадніцы яшчэ і хлопцаў», — расказвае Мікалай. 

«Нічога прыкольнага ў гэтым я не бачу. Мяне прымусілі апрануць гэтую гарачую ваўняную спадніцу! А ўчора я пісаў тлумачальную, чаму прыйшоў на заняткі ў рваных джынсах», — дадае Арцём.

«Не было выбару. На ўваходзе нам так і казалі: або спадніца, або пішам спазненне ці прагул», — кажа Ігнат. 

«Сёння дрэс-код адмянілі, толькі ў пляжных шортах нельга. Цяпер мы ходзім на заняткі з веерамі», — кажа Мікіта. 

Сёння ў інстаграме распачаўся флэшмоб у падтрымку студэнтаў. Людзі пачалі выкладваць свае здымкі ў шортах з хэштэгам #ямкп

Адміністрацыя каледжа не разумее, чаму вакол гэтай сітуацыі столькі шуму.

«Проста у нашых хлопцаў добрае пачуццё гумару», — пракаментавала фота ў спадніцах намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Казак.

Яна расказала, што адміністрацыя адрэагавала на ўмовы надвор'я і ўнесла змены, каб навучэнцам было камфортна. Крыху скарацілі заняткі (прыбралі перапынак) і ад учора дазволілі хадзіць у шортах.

«Але, разумееце, шорты шортам не роўня. Усім было даведзена, што гэта павінны быць не пляжныя шорты, не спартыўнага стылю», — кажа Таццяна Казак.

Што да навучэнцаў, якія ўчора не ўпісаліся ў дрэс-код, то адміністрацыя «дазволіла ім самім прымаць рашэнні»:

«Яны маглі звязацца з бацькамі, каб тыя падвезлі ім штаны, а тыя, хто жыве недалёка, — збегаць і пераапрануцца. У нас ёсць беларускія нацыянальныя касцюмы і, хто хацеў, мог узяць спадніцу. Былі белыя і бардовыя спадніцы, мы вырашылі выдаць цёмныя, каб больш адпавядала дзелавому стылю. Навучэнцам вельмі спадабаўся колер, яны пачалі жартаваць: «Вось, давайце пабудзем шатландцамі».

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць