Здарэнні77

«Вельмі чакала дачку». Што вядома пра парадзіху, якая скончыла жыццё самагубствам у гродзенскім радзільным доме

Ноччу 14 чэрвеня ў Гродзенскім абласным перынатальным цэнтры здзейсніла суіцыд жанчына. Сябры і сваякі парадзіхі кажуць, што не заўважалі якіх-небудзь змен у паводзінах і стане жанчыны — нічога, што відавочна магло б падштурхнуць 27-гадовую Алену да суіцыду. Яна разам з мужам вельмі чакала нараджэння дачкі. Дзіця з'явілася на свет 6 чэрвеня, піша Tut.by.

Алена працавала бухгалтарам у адной са школ Гродна. На яе старонцы ў сацыяльных сетках — пазітыўныя статусы пра каханне і адносіны, фатаграфіі з мужам і з падарожжаў.

 - Заўсёды спакойная была, ціхая дзяўчынка. Дачку яны з мужам вельмі чакалі, да апошняга ўсё хавалі. Баяліся, напэўна, каб не сурочылі, — кажа сваячка дзяўчыны.

На тое, па словах знаёмых Алены, былі прычыны: некалькі гадоў таму жанчына нарадзіла дзіця нашмат раней за тэрмін, яно памерла.

Па словах знаёмых жанчыны, Алену раніцай знайшлі павешанай у сталовай аддзялення, дзе яна ляжала разам з дачкой.

- Напярэдадні жанчына без ускладненняў нарадзіла здаровае дзіця. Яе паводзіны не выклікалі праблем, — распавёў галоўны ўрач абласнога перынатальнага цэнтра Уладзімір Звярко.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць