Уладальнікам буйнога ўкраінскага інфармацыйнага тэлеканала Zik стаў Тарас Казак, паплечнік прарасійскага палітыка Віктара Медзвядчука, які з'яўляецца кумам Уладзіміра Пуціна і правадніком палітыкі Крамля ва Украіне.

Тарас Казак стаў новым і аднаасобным уладальнікам тэлеканала Zik. Такім чынам, у медыяактыве паплечніка Медзвядчука зараз тры ўкраінскія інфармацыйныя каналы: 112 Україна, NewsOne і Zik.

Казак уваходзіць у першую дзясятку выбарчага спіса партыі Медзвядчука «Апазіцыйная платформа — За жыццё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0